Знойдзены гашыш. Фота з сайта Следчага камітэта.

Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы аб незаконным абароце наркотыкаў, узбуджанай мытнымі органамі ў дачыненні да 48-гадовага грамадзяніна Расійскай Федэрацыі.

Па дадзеных следства 8 лютага 2019 год у Каменным Логу ў аўтамабілі, якім кіраваў мужчына, мытнікі знайшлі схованкі. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, у іх абвінавачваны вёз больш за 59 кілаграмаў гашышу, каб прадаць яго ў Расіі.

Следчыя звярнуліся да кампетэнтных органаў Расіі і Польшчы за праваой дапамогай.  Вялася актыўная сумесная праца з Інтэрполам. У маі 2019 года прадстаўнікі УСК па Гродзенскай вобласці сумесна з супрацоўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі правялі міжнародную рабочую сустрэчу з польскімі калегамі. Праваахоўнікі выпрацавалі далейшы план па выкрыцці членаў арганізаванай злачыннай групы.

Даведачна: У Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Польшча таксама расследуюцца крымінальныя справы аб незаконным абароце наркотыкаў, членамі арганізаванай злачыннай групы, дачыненне да якой меў 48-гадовы расіянін.

Следствам устаноўлена, што мужчына ад 2016 года добраахвотна ўвайшоў у транснацыянальную арганізаваную групу, якая дзейнічае на тэрыторыі Расіі і шэрагу еўрапейскіх дзяржаў. Дадзеную групу стварылі для сістэматычнай рэалізацыі гашышу ў буйным памеры на тэрыторыі Расіі. Пры гэтым выразна сфарміравалі склад і структуру групы, а таксама функцыі, месца і ролю кожнага яе ўдзельніка.

Сам мужчына тлумачыў, што перавозіць элітны тытунь. Аднак матэрыяламі крымінальнай справы пацвярджаецца факт, што мужчына ведаў і пра тое, што перавозіць наркотыкі, і пра кур’ерскую сетку і прынцыпы працы арганізаванай злачыннай групы.

Падчас папярэдняга следства прызначаныя, атрыманыя і прааналізаваныя заключэнні экспертызы наркотыкаў і псіхатропных рэчываў, дактыласкапічнай, генатыпаскапічнай, судова-псіхіятрычнай эксперты, агледжаны аўтамабіль, канфіскаваныя і агледжаны сродкі сувязі, іншая тэхніка, запісы з камер відэаназірання ў Каменным Логу.

Па выніках расследавання мужчыну прад’явілі абвінавачванне па частцы 4 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса а таксама па частцы 3 артыкула 328-1. Фігуранта заключылі пад варту. справу перадалі ў суд.

• Текст доступен на языке: Русский