Фота youtube.com

Такую пастанову Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 15 мая 2020 года №290/11 афіцыйна апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У сельскай мясцовасці, малых гарадах, тэрыторыі за населенымі пунктамі выдача наяўных трымальнікам банкаўскіх картак праз касавае абсталяванне, падлучанае да сістэмы кантролю касавага абсталявання, магчымая ад 5 чэрвеня 2020 года. На астатняй тэрыторыі Беларусі – ад 1 студзеня 2022 года.

Сума наяўных, якую можна зняць у рамках адной аперацыі, можа складаць не больш за пяць базавых велічынь ўключна. На сёння гэта не больш за 185 рублёў.

• Текст доступен на языке: Русский