На возеры Нарач патанулі двое мужчын

18 мая ў аператыўна-дзяжурную службу Мядзельскага РАУС паступіла паведамленне з выратавальнай станцыі «Нарач».

У возеры Нарач паблізу вёскі Наносы патанулі двое мужчын: жыхары Мінска і курортнага пасёлка Нарач (1996 і 1958 гадоў нараджэння). Яшчэ аднаго, 51-гадовага мінчаніна, выратавалі.

Мужчыны выйшлі на возера Нарач для зняцця гідраэкалагічнай устаноўкі на лодцы «Днепр» вучэбна-навуковага цэнтра «Нарачанская біялагічная станцыя імя Г. Г. Вінберга» БДУ.

У 15:15 супрацоўнікі выратавальнай станцыі «Нарач» на адлегласці 2.4 кіламетра ад берага знайшлі гэту затопленую лодку з бензінавым рухавіком. Насавая частка лодкі знаходзілася на паверхні вады, за яе трымаўся чалавек. Яго выратавалі, мужчына шпіталізаваны. Таксама выратавальнікі дасталі з вады целы двух мужчын.