Фота з сайта Міністэрства абароны.

Тактычныя вучэнні з падраздзяленнямі ракетных войск праводзяць ад 16 па 23 мая, паведамляе БелТА. 

Мэта вучэнняў – ацэнка ўзроўню падрыхтоўкі падраздзяленняў ракетных войскаў па выніках першага паўгоддзя. Вучэнні дазволяць праверыць здольнасць камандзіраў падраздзяленняў кіраваць, а падначаленых аператыўна выконваць пастаўленыя задачы ў складанай абстаноўцы.

Для правядзення вучэнняў задзейнічаныя некалькі палігонаў. Сярод іх – участак мясцовасці паблізу Астраўца.

 

• Текст доступен на языке: Русский