18 мая, каля 18.30, мядзельскім выратавальнікам паведамілі пра тое, што ў аграгарадку Нарач (Кабыльнік) гарыць салома. Тэлефанаваў загадчык склада сельгаспрадпрыемства «Нарачанская ніва».

Гарэла сенасховіча, што належала гэтай гаспадарцы. У ім захоўвалася тры тоны саломы. Як выкарыстоўвалі як посцілку для жывёл. Пакуль прыехалі выратавальнікі, работнікі прадпрыемства самі тушылі пажар з дапамогай пагрузчыка і трактара.

У выніку пажару згарэла ўся салома, агонь пашкодзіў сенасховішча. Прычыну пажару высвятляюць, расказалі ў Мядзельскім РАНС.