Фота Настассі УТКІНАЙ.

Абгон – адзін з небяспечных відаў манеўру на загарадных дарогах. Пацверджанне гэтаму –інцыдэнт, які здарыўся 17  мая на трасе Р58 «Мінск – Калачы – Мядзел».

Са слоў відавочцы, які рухаўся з боку Мядзела, у нейкі момант яго пачаў апярэджваць кіроўца аўтамабіля Subaru.

– Рух быў інтэнсіўным, але без затораў. Проста наперадзе як раз скрыжаванне з кругавым рухам было. Перад ім абмежаванне да 70 км/г, а затым даі знак «Абгон забаронены». Незразумела, навошта ён стварыў аварыйную сітуацыю, дзе паток машын як раз скідаў хуткасць перад скрыжаваннем – разважае сведка.

Кіроўца Subaru выскачыў на сустрэчную паласу, але абгон не атрымаўся – насустрач рухаўся іншы аўтамабіль. Каб пазбегнуць сутыкнення, парушальніку давялося звярнуць лявей, на сустрэчную узбочыну. Іншыя кіроўцы таксама адрэагавалі, зрушыўшыся ў процілеглы бок, каб вызваліць прастору.

Дзякуючы відавочцу інцыдэнту і на падставе інфармацыі з відэарэгістратара ўстанавілі парушальніка. Гэта 35-гадовы жыхар Мінска. Яго выклікалі ў ДАІ Мінскай вобласці для разгляду справы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

У выніку вынесеслі пастанову – пазбавіць права кіравання на адзін год і даць штраф штраф 270 рублёў.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці дзякуе відавочцы за актыўную грамадзянскую пазіцыю, а кіроўцам настойліва рэкамендуе пры руху правільна ацэньваць становішча, выбіраць бяспечную хуткасць, пастаянна праяўляць асцярожнасць і павышаную ўвагу за рулём, пры здзяйсненні манеўру абгону пераканаецца ў яго бяспекі як для самога кіроўцы, так і для іншых удзельнікаў дарожнага руху.

• Текст доступен на языке: Русский