Аляксандр Тамковіч з гераіняй сваёй кнігі, дыктарам Зінаідай Бандарэнкай. Фота з сайта БАЖ.

28 красавіка «Рэгіянальная газета» адзначыла 25-годдзе. Прымаем віншаванні і цёплыя словы ад нашага чытача, калегі, ураджэнца Ашмянаў Аляксандра Тамковіча:

– Радасна, што ў маіх родных мясцінах людзі і іх начальнікі ўжо чвэрць стагоддзя могуць мець не толькі афіцыйную інфармацыю. Як вядома, свабода слова немагчыма без свабоды слыху.

Тое, што піша «Рэгіянальная газета», людзі не толькі чытаюць, але і слухаюць. Бо добра ведаюць, вы пішаце тое, што думаеце, і думаеце тое, што пішаце. Віншую і ганаруся знаёмствам!

Калі вам ёсць што сказаць пра «Рэгіянальную газету», пішыце нам на электронную пошту regionnews@rh.by, на папяровую – 222310 Маладзечна, Вялікі Гасцінец 143/518, размяшчайце допісы ў сацсетках з хэштэгам #РГ25 або тэлефануйце (8 0176) 53 78 06.