Фота Настассі Уткінай.

Лукашэнка падпісаў указ аб падаўжэнні на 3 месяцы тэрміну дзеяння некаторых дакументаў (пашпарта, правоў кіроўцы, даведак, дазволаў), паведамляе тэлеграм-канал адміністрацыі прэзідэнта.

«Так што ў найбліжэйшы час не прыйдзецца хадзіць па інстанцыях і стаяць у чэргах», — адзначаецца ў паведамленні.

Выдадзеныя фізічным і юрыдычным асобам (у тым ліку і індывідуальным прадпрымальнікам) даведкі і дакументы, тэрмін дзеяння якіх заканчваецца ў перыяд з 30 красавіка па 31 ліпеня 2020 года, застануцца сапраўднымі яшчэ тры месяцы. Напрыклад, калі тэрмін дзеяння дазволу завяршаецца 15 мая 2020 года, то ён будзе працягнуты аўтаматычна да 15 жніўня 2020 года. 

• Текст доступен на языке: Русский