A graffiti representing a nurse by artist David "S.I.D." Perez is pictured on a wall as part of a serie to pay tribute to essential workers during the coronavirus disease (COVID-19) outbreak in Gland, Switzerland, April 5, 2020. REUTERS/Denis Balibouse

The Guardian паведамляе са спасылкай на прэзідэнта Сусветнага банка Дэвіда Мэлпаса, што каранавірусны крызіс можна сур’езна адбіцца на сусветнай эканоміцы.

Кіраўнік Сусветнага банка заявіў, што каранавірусны крызіс ва ўсім свеце можа звесці на нішто тры гады поспехаў у барацьбе з беднасцю.

Паводле ацэнак Сусьветнага банка, у апошнім прагнозе Дэвід Мэлпас заявіў, што да 60 мільёнаў чалавек могуць апынуцца за мяжой беднасці, паколькі сусветная эканоміка скарачаецца прыкладна на 5%.

Сусветны банк пазычыла грошы для надзвычайных праграм у адказ на каранавірус 100 краінам — на іх прыпадае каля 70% насельніцтва свету. Мэлпас сказаў, што гэтыя грошы «умацуюць сістэмы аховы здароўя», а таксама аплацяць медыцынскае абсталяванне і расходныя матэрыялы.

— Пандэмія COVID-19 аказала сур’ёзнае уздзеянне на сістэму аховы здароўя і эканоміку краін, якія развіваюцца. Паводле нашых ацэнак, да 60 мільёнаў чалавек патрапяць у крайнюю беднасць, што зводзіць на нішто ўвесь прагрэс, дасягнуты ў барацьбе з беднасцю за апошнія тры гады. І нашы прагнозы паказваюць на глыбокую рэцэсію ў гэтым годзе да 5% для сусветнай эканомікі. Сем’і страцілі блізкіх, мільёны рабочых месцаў і сродкаў да існавання. Сістэма аховы здароўя адчувае велізарную нагрузку ва ўсім свеце.