Работнікі Астравецкага РАНС з пераможцамі. Фота з сайта МНС.

Паліна Базюк і Кацярына Рыбак сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей» у намінацыі «Мадэль пажарнай тэхнікі».

Дзяўчынкі займаюцца дэкаратыўна-прыкладной творчасцю ў гуртку на базе раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. На конкурс яны прадставілі мадэль старажытнай пажарнай машыны, выкананую з саломы, за што заслужылі найвышэйшыя ацэнкі судзейскай калегіі.

Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ўручылі Паліне і Кацярыне прызы і дыпломы і пажадалі далейшых поспехаў у творчасці.

 

• Текст доступен на языке: Русский