Фота Настассі УТКІНАЙ.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла новыя дадзеныя па каранавіруснай інфекцыі на 21 мая.

Усяго правялі больш за 403 тысячы тэстаў.

З пачатку ўспышкі зафіксавалі 33371 выпадак COVID-19. За суткі зарэгістравалі 945 новых выпадкаў.

Выпісалі з бальніц 12057 чалавек. За суткі паправіліся і выпісаныя з бальніц 636 чалавек.

Памерлі 185 чалавек, за суткі — 6.