На Мядзельшчыне мужчына спрабаваў адабраць 100 рублёў. Біў ахвяру навясным замком, нажніцамі, качаргой

У дачыненні да жыхара Мядзельскага раёна ўзбудзілі крымінальную справу, які гвалтоўна спрабаваў адабраць грошы.

Малады чалавек напрыканцы сакавіка ў стане алкагольнага ап’янення хацеў завалодаць грашыма іншага жыхара Мядзельшчыны.

Вымагаў грошы — 100 рублёў — з ужываннем сілы, пагражаў.

Малады чалавек кідануў у ахвяру навясным замком, нанёс не менш за два ўдары рукамі ў галаву, а нажніцамі — у плячо і кісць, ударыў па назе металічнай качаргой, пагражаў кухонным нажом.

Нанесеныя раны і кровападцёк аднесены да катэгорыі лёгкіх цялесных пашко­джанняў.