Знойдзены ровар. Фота забяспечанае РАУС Маладзечна.

У Маладзечанскі РАУС звярнулася 36-гадовая гараджанка. Яна паведаміла, што па вуліцы Вялікі Гасцінец, 119 знайшла пакінуты без нагляду бела-ружовы дзіцячы ровар Junior.

Са слоў маладзечанкі,  ровар яна знайшла ў нішы пад балконам каля шостага пад’езда.

Міліцыя просіць грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй пра ўладальніка ровара ці пра абставіны пакідання яго без нагляду, паведаміць у РАУС па тэлефонах 8 (029) 764-72-21, 8 (0176) 77-16-56, 102 альбо па адрасе вуліца Галіцкага 23.

• Текст доступен на языке: Русский