Смаргонскі РАУС і валанцёры пошукавага атрада «Анёл Паўночны Захад» шукаюць 66-гадовую Леанору Адольфаўну Ляскоўскую. 

Жанчына жыве па адрасе: Смаргонскі раён, вёска Малінавая, вуліца Машэрава, 34. 16 мая, каля 23.30, яна пайшла з дома ў невядомым кірунку. Да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядомае.

Прыкметы: рост 165 сантыметаў, карыя вочы, чорныя валасы.

Была апранутая: фіялетавая спадніца, шэры гольф, зялёная кофта, чорныя калготы, боты-дуцікі на ліпучках.

Магчымая страта памяці.

Тых, хто ведае пра месцазнаходжанне жанчыны, просяць тэлефанаваць па тэлефонах: 8 (025) 959-36-48; 8 (029) 181-71-29 або 102.