Фота Habr.

Днямі ў міліцыю Маладзечна патэлефанавала 22-гадовая гараджанка. Дзяўчына паведаміла, што невядомы, выкарыстоўваючы яе банкаўскую карту, бескантактавым спосабам спрабаваў расплаціцца за пакупкі на аўтазапраўцы па вуліцы Віленскай. На тэлефон прыйшло смс-паведамленне пра спробу спісання грошай.

Дзяўчына выказала здагадку, што згубіць банкаўскую карту магла некалькі дзён таму на АЗС. Тое, што карткі няма, дзяўчына заўважыла толькі пасля смс.

Праваахоўнікі пачалі праверку па паведамленні і ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў неўзабаве ўстанавілі падазраваных. Гэта двое 18-гадовых жыхароў сталіцы. Аказалася, у той дзень маладыя людзі прыехалі ў Маладзечна да сваіх прыяцелек. Вечарыну кампанія вырашыла зладзіць у найманым катэджы, размешчаным праз дарогу ад аўтазаправачнай станцыі. У доме хлопцы знайшлі чужую банкаўскую карту і вырашылі закупіцца півам. Аднак на аплату паўтаралітровай бутэлькі на карце не хапіла  грошай.

Як высветлілася пазней, заяўніца двума днямі раней была ў гэтым катэджы, дзе выпадкова ўпусціла сваю банкаўскую карту.

Пасля няўдалай спробы фігуранты вярнулі знаходку на месца. Аднак прыезджыя маладыя людзі сталі фігурантамі кіберінцыдэнта. У поле зроку міліцыянераў хлопцы трапілі не першы раз. Цяперашні час у дачыненні да мінчан распачатыя дзясяткі крымінальных спраў за аналагічныя злачынствы ў сталіцы.

Банкаўскую карту вярнулі маладзечанцы. Па факце замаху на крадзеж грашовых сродкаў супрацоўнікамі групы па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій Маладзечанскага РАУС праводзіцца праверка.

Для таго каб засцерагчы свае зберажэнні, міліцыя рэкамендуе падключыць СМС-апавяшчэнне і паслугу 3D-Secure. У выпадку страты банкаўскай карты неабходна неадкладна яе заблакаваць.

• Текст доступен на языке: Русский