Скрын з камер відэаназірання забяспечаны Маладзечанскім РАУС.

11 мая на лінію 102 паступіла паведамленне ад 39-гадовага маладзечанца, уладальніка аднаго з гандлёвых павільёнаў на аўтобусным прыпынку «Зялёны гарадок». Мужчына паведаміў, што ноччу невядомыя пашкодзілі ралеты ў двух гандлёвых павільёнах.

Па яго словах, раніцай прадавец прыйшла на працу і заўважыла пашкоджанне – ўвагнутасці на ралетах, яны не функцыянавалі. Пазней высветлілася, што пашкоджаныя і шклопакеты.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Падчас аператыўна-вышукавых мерапрыемстваў і вывучэння запісаў камер відэаназірання ўстанавілі, што 10 мая каля 20:00 на аўтобусным прыпынку «Зялёны гарадок» біліся два хлопцы. Яны штурхалі адзін аднаго, абапіраліся на ралеты гандлёвых павільёнаў. Такім чынам, мяркуюць, і пашкодзілі іх, паведамляюць у РАУС Маладзечна.

Міліцыя просіць грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра фігурантаў інцыдэнту, паведаміць у РАУС па тэлефонах 8 (029) 277-96-78, 8 (0176) 77-16-56, 102 альбо па адрасе: Маладзечна, вуліца Галіцкага, 23.

• Текст доступен на языке: Русский