Невядомае пахаванне ля Лукаўца. Фота забяспечанае чытачамі.

Днямі ў лесе ля Лукаўца, што на Вілейшчыне, з’явіўся помнік-крыж. Пра гэта нам паведамілі мясцовыя жыхары. Адкуль браўся помнік, вяскоўцы не ведаюць.

Помнік з’явіўся па дарозе праз вёску Мардасы, каля фермы.

На ім надпіс «Вечная память герою. Здесь захаронен партизан».

Мы звязаліся з ураджэнцам гэтых мясцін, краязнаўцам Алесем Раткевічам і распыталі ў яго пра помнік.

– Адкуль браўся помнік, я не ведаю. Цікава таксама, адкуль вядома, што менавіта партызан пахаваны там. Да воінскіх пахаванняў ставяцца вельмі акуратна. Дакладна вядома, што ёсць магіла трох партызан на ўскрайку лесу каля вёскі Старынкі, што ля Лукаўца. Таксама партызанаў з усёй мясцовасці хавалі ў брацкай магіле ў Ільі. Ёсць магіла невядомага вайскоўца і ў Новай Гуце.

Фота забяспечанае чытачамі.

Шаноўныя чытачы, калі вам нешта вядома пра пахаванне ля Лукаўца, паведаміце нам, калі ласка, у сацыяльных сетках або на пошту regionnews@rh.by.

 

• Текст доступен на языке: Русский