У Маладзечанскім ГРАНС адкрылі міні-цэнтр бяспекі. Тут жыхары раёна змогуць праверыць і паглыбіць свае веды ў галіне бяспекі, навучыцца пазбягаць небяспекі, а ў выпадку надзвычайных сітуацый дзейнічаць правільна і пры неабходнасці аказаць першую дапамогу.

– Наш цэнтр бяспекі гатовы сустракаць гасцей, – распавядае Дзяніс Ушацкі, начальнік Маладзечанскага ГРАНС.  – Намі праведзена вялікая праца па яго стварэнні. У праекце  ўдзельнічала  кіраўніцтва раёна і буйных прадпрыемстваў. Агульнымі намаганнямі цэнтр быў створаны з клопатам пра бяспеку кожнага жыхара нашага раёна. Мы гатовыя навучаць усіх, каму важнае ўласнае жыццё і жыццё блізкіх, хто хоча стаць асам у пытаннях бяспекі жыццядзейнасці.

Начальнік аддзела Дзяніс Ушацкі і першы намеснік начальніка аддзела Андрэй Рабец першымі прайшлі ўсе трэнажорныя комплексы.

– Новыя метады навучання зацікавяць многіх і прымусяць наведаць наш цэнтр, – упэўнены Андрэй Рабец. – А мадэляванне надзвычайных сітуацый дазволіць усвядоміць прычыны ўзнікнення пажараў і іх наступствы. Тым самым мы дасягнем галоўнай мэты: насельніцтва нашага раёна будзе строга выконваць правілы пажарнай бяспекі.

Новы цэнтр чакае па адрасе: Маладзечна, Віленская, 7, Маладзечанскі ГРАНС. Наведванне бясплананае.

Фотаздымкі з цэнтра бяспекі забяспечаныя аўтарам.

• Текст доступен на языке: Русский