Ля Смаргоні фура ўрэзалася ў «Додж». Дзяўчына за рулём легкавіка памерла (Фота, відэа)

Аварыя адбылася сёння, 22 мая, каля 11 гадзін на ўскраіне Смаргоні, паведамляе прэс-служба МУС.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 28-гадовая дзяўчына-кіроўца «Додж» выязджала з другараднай дарогі на галоўную, па якой рухалася фура.

Фота МУС Беларусі.

Удар грузавіка прыйшоўся ў бок аўто дзяўчыны. Яна памерла на месцы здарэння.

Цяпер на месцы працуе следча-аператыўная група, выратавальнікі і медыкі. Інспектары ДАІ забяспечваюць бяспечны праезд транспарту.