Фота Настассі Уткінай.

Міністэрства аховы здароўя растлумачыла парадак прымянення ўказа №131 (надбаўкі за працу ва ўмовах інфекцый для службы хуткай дапамогі) ад 16 красавіка 2020 года, паведамляе БелТА.

У арганізацыях хуткай медыцынскай дапамогі доктарам-спецыялістам надбаўка складае 3 тысячы рублёў, медработнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй — 2 тысячы беларускіх рублёў, іншым работнікам аховы здароўя — 1 тысяча рублёў.

Міністэрства аховы здароўя адзначае, што надбаўку работнік атрымае пасля камісійнага разгляду, калі пацвердзіцца факт яго кантакту з пацыентам з COVID-19. Для атрымання інфармацыі аб пацыентах з COVID-19 арганізацыя службы хуткай меддапамогі звяртаецца ў тэрытарыяльны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, дзе акумулюецца інфармацыя пра людзей, у якіх знайшлі інфекцыю.