Фота portalus.ru.

Сістэма прафесійнага пенсійнага страхавання дзейнічае ад 1 студзеня 2009 года і заснаваная на прынцыпе папярэдняга назапашвання сродкаў на выплату прафесійных пенсій.

Катэгорыя работнікаў, якім належыць прафесійнае пенсійнае страхаванне, у тым ліку работнікі сельскіх гаспадарак указаныя ў артыкуле 5 Закона «Аб прафесійным пенсійным страхаванні» (Закон аб ППС).

У якасці кампенсацыі за працу ў асаблівых умовах працы Закон аб ППС прадугледжвае два віды прафесійных пенсій: датэрміновая і дадатковая.

Датэрміновая прафесійная пенсія прызначаецца пры наяўнасці пасля 1 студзеня 2009 года больш за паловы патрэбнага для датэрміновай пенсіі прафесійнагастажа (падпункт 2.2 атрыкула 11 Закона аб ППС). Пры гэтым губляюць права на ільготную пенсію ў агульнай пенсійнай сістэме.

У 2019 годзе гэтае права набыла значная частка застрахаваных асобаў, у тым ліку работнікі сельгасарганізацый:

– жанчыны, якія працавалі трактарыстамі, трактарыстамі-машыністамі сельскагаспадарчай вытворчасці, машыністамі будаўнічых, дарожных і пагрузачна-разгрузачных машын, мужчыны, якія працавалі трактарыстамі-машыністамі сельскагаспадарчай вытворчасці, непасрэдна занятыя ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, пры прафесійным стажы не менш за 20 год у мужчын і не менш за 15 год у жанчын і стажы працы адпаведна не менш за 25 і 20 год;

– жанчыны, якія працуюць у жывёлагадоўлі (аператарамі жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных фермаў) і свінагадоўлі (аператарамі (свінагадоўчых комплексаў і механізаваных фермаў), што выконваюць пэўныя віды работ (па пераліку), а таксама працуюць даяркамі (аператамі машыннага даенны) пры прафесійным стажы не меншы за 20 год.

Памер датэрміновай прафесійнай пенсіі залежыць ад сумы пенсійных зберажэнняў, якія складаюцца з унёскаў, сплачаных працадаўцам за канкрэтнага работніка да моманту выхаду на датэрміновую прафесійную пенсію, і сумы даходнасці ад размяшчэння гэтых унёскаў у банку (пункт 1 артыкула 14 Закона аб ППС). Сфарміраваныя з невысокіх унёскаў пенсійныя зберажэнні не дазвалялі прызначаць высокія прафесійныя пенсіі.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта ад 17 студзеня 2020 года №15 адбыліся змяненні ў сістэме прафесійнага пенсійнага страхавання. Прадставілі дадатковыя пенсійныя гарантыі нкаторым катэгорыям работнікаў, якія маюць доўгі стаж працы ў неспрыяльных умовах працы да 1 студзеня 2009 года.

Работнікі, якія маюць права на датэрміновую прафесійную пенсію, якія да 1 студзеня 2009 года адпрацавалі не менш за палову поўнага стажа працы з асаблівымі ўмовамі працы, патрэбнага для прызначэння пенсіі па ўзросце за працу з асаблівымі ўмовамі работы або пенсіі за выслугу гадоў, замест датэрміновай прафесійнай пенсіі можа быць прызначаная адпаведна пенсія па ўзросце за працу з асаблівымі умовамі працы або пенсія за выслугу гадоў.

Іншымі словамі, застрахаваныя асобы, адпрацаваўшыя да 1 студзеня 2009 года не менш за палову патрэбнага ільготнага стажа, маюць права на прызначэнне датэрміновай пенсіі ў агульнай пенсійнай сістэме замест датэрміновай прафесійнай пенсіі ў сістэме прафесійнага пенсійнага страхавання.

Пандункт 1.2 пункта 1 Указа №15 прадугледжвае і павышае тарыфы ўнёскаў працадаўцаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне ад 2021 года.

Тарыфы ўнёскаў для сельскагаспадарчых арганізацый ад 1 студзеня 2021 года складуць 6%.

Павышэнне тарыфаў унёскаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне работнікаў, занятых у асаблівых умовах працы дазволіць дасягнуць больш высокага ўзроўню выплат прафесійных пенсій.

Работнікам, занятым на работах з асаблівымі ўмовамі працы або асобнымі відамі прафесійнай дзейнасці, якія да 1 студзеня 2009 года адпрацавалі менш за палову ільготнага (спецыяльнага) стажа або зусім яго не мелі да ўказанай даты, даецца права:

–  фарміраваць датэрміновую прафесійную пенсію.

У такім выпадку працадаўца будзе выплачваць за гэтага работніка абавязковыя ўнёскі на прафесійнае пенсійнае страхаванне ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонда сацыяльнай абароны насельніцтва.

– выбара замест датэрміновай прафесійнай пенсіі дадатковай прафесійнай пенсіі. Дадатковую прафесійную пенсію будуць налічваць па дасягненні агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзроста (у памеры бюджэта пражытачнага мінімуму) за кошт сфарміраваных пенсійных зберажэнняў дадаткова да пенсіі па ўзросце (артыкул 17 Закона аб ППС).

– атрымання штомесячнай даплаты да заробку замест указанага страхавання. Яе памер вызначае працадаўца, але сума не можа быць меншай за суму ўнёска на прафесійнае пенсійнае страхаванне за гэтага работніка. Гэта значыць, унёскі замест сплаты ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонда сацыяльнай абароны насельніцтва на мэты прафесійнага пенсійнага страхавання будуць выплачвацца самому работніку да зарплаты.