Фота Настассі УТКІНАЙ.

У сувязі з заканчэннем навучальнага года і пачаткам летніх канікул, у мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей і падлеткаў, Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна ад 25 мая па 5 чэрвеня ладзіць рэспубліканскае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!», а 29 мая пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху таксама пад дэвізам «Увага – дзеці!».

Праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму застаецца актуальнай. У бягучым годзе назіраецца істотны рост аварый з удзелам непаўналетніх.

Ад пачатку 2020 года на тэрыторыі Мінскай вобласці адбылося 26 ДТЗ, у выніку якіх чацвёра непаўналетніх загінулі (усе загінулыя – пасажыры) і 25 траўмаваныя.

З удзелам непаўналетніх пешаходаў зарэгістравана 14 ДТЗ, у выніку якіх 14 дзяцей атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. У трох зі іх вінаватыя дзеці.

На тэрыторыі Маладзечанскага раёна з пачатку бягучага года зарэгістравалі тры ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх два пешаходы і адзін пасажыр атрымалі цялесныяпашкоджанні рознай ступені цяжкасці. (2019 – 0).

У ходзе гэтага мерапрыемства пракантралююць выкананне патрабаванняў Правілаў перавозкі непаўналетніх кіроўцамі індывідуальных транспартных сродкаў, а таксама груп дзяцей пры перавозках аўтобусамі.

Асаблівую ўвага нададуць правілам пераходу праезнай часткі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, недапушчальнасці выкарыстання пры гэтым мабільных тэлефонаў і іншых электронных прылад, выбару бяспечных месцаў для катання на роліках, скейтбордах, роварах, няўхільнага выканання правілаў перавозкі дзяцей у транспартных сродках.

Правядуць рэйды па ыяўленні парушэнняў ПДР дзецьмі і прыцягненні дарослых да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 9.4. КаАП Рэспублікі Беларусь

Пераканаўчая просьба кіроўцаў мэтах выканання п.166.9 ПДР Рэспублікі Беларусь рухацца ў светлы час сутак з уключаным  святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці), быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за парушэнне патрабаванняў п.166.9 ПДР у адносінах да вадзіцеляў ўжываецца адміністрацыйнае спагнанне ў адпаведнасці з ч.3 ст.18.14 КаАП Рэспублікі Беларусь – штраф да 54 рублёў.

Паважаныя бацькі! Вам неабходна прыняць усе меры, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў з дзецьмі! Будзьце ім прыкладам на дарозе. Не пакідайце іх без нагляду. Святлоадбівальныя элементы на вопратцы, абутку ў цёмны час сутак – усё гэта дапаможа кіроўцу загадзя звярнуць на дзіця ўвагу. А значыць, кіроўца зможа пачаць тармазіць або экстрана спыніцца.

Асаблівая тэма – гаджэты і навушнікі.Растлумачце, каб дзіця, знаходзячыся паблізу або на праезнай часткі не размаўляла па тэлефоне і не слухала музыку ў  навушніках, так як гэта адцягвае яго ўвагу. Часцей нагадвайце дзецям, як паводзіць сябе на дарозе і ў транспарце.

У абавязковым парадку перавозіце дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўвайце спецыяльныя ўтрымлівальныя прылады.

• Текст доступен на языке: Русский