Фота Настассі УТКІНАЙ.

У беларускіх паліклініках з’явіліся экспрэс-тэсты на каранавірус, якія дапамогуць паставіць дыягназ за паўгадзіны, паведамілі ў сюжэце на «БТ-1».

Правесці экспрэс-тэст можна ў самай звычайнай лабараторыі, якая ёсць у любой паліклініцы. Для гэтага трэба толькі мець кроў пацыента і спецыяльныя рэагенты, якія ўваходзяць у камплект. Адна палоска на экспрэс-тэсце — адмоўны вынік. Калі тры палоскі — пацыент хварэе на COVID-19. Магчыма, без сімптомаў, але ён заразны.

Усе кантакты першага ўзроўню спачатку здаюць звычайны тэст на COVID-19, які даследуюць у спецыяльных прафесійных лабараторыях на працягу трох сутак. А ўжо паўторная праверка праз дзесяць дзён праводзіцца ў экспрэс-рэжыме.

Як і каму робяць экспрэс-тэсты ў вілейскай ЦРБ можна пачытаць тут.

• Текст доступен на языке: Русский