На месцы здарэння ля вёскі Беражок. Фота СК.

Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Раніцай 20 мая на беразе Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, паблізу вёскі Беражок Вілейскага раёна, супрацоўнікі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі 35-гадовага мужчыну. Ён, выкарыстоўваючы сеткі, незаконна налавіў больш за 60 розных рыб.

Шкода навакольнаму асяроддзю склала амаль пяць тысяч рублёў.

Следчыя нагадваюць грамадзянам заканадаўства, якое рэгламентуе здабычу рыбы недазволенымі спосабамі, асабліва ў забаронены перыяд.

 

• Текст доступен на языке: Русский