Лы школы №14 у Маладзечне. Фота Аксаны Ярашонак.

Міністэрства адукацыі аб’явіла для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў па тры даты для здачы выпускных экзаменаў: 2, 4, 9 чэрвеня для першых і 1, 3, 5 чэрвеня для другіх. На сайце petitions.by з’явілася петыцыя з адкрытым лістом у міністэрства і са зваротам да Лукашэнкі.

Яе аўтары пісьменніца Яўгенія Пастэрнак і настаўнік Яўген Лівянт.

Адкрыты ліст заклікае чыноўнікаў ад адукацыі рэальна паглядзець на сітуацыю і прыняць правільнае рашэнне. У звароце да Лукашэнкі прапануецца адмовіцца ад правядзення выпускных экзаменаў пасля 9 і 11 класаў.

Аўтары ліста звяртаюць увагу на тое, што ўсе нашы суседзі перайшлі на дыстанцыйнае навучанне, а з Беларусі так і не здолелі паўнавартасна наладзіць гэты працэс.

Аўтары петыцыі ўпэўненыя, што міністэрства адукацыі не справіцца з бяспечным правядзеннем экзаменаў.

На раніцу 23 мая петыцыю падпісалі каля пяці тысяч чалавек. У адпаведную інстанцыю яна накіруецца праз два дні.

• Текст доступен на языке: Русский