Пра пажар смаргонскім выратавальнікам паведамілі 23 мая каля 3.30.

Гарэў жылы дом у вёсцы Ябравічы Сольскага сельсавета. Падчас тушэння пажару выратавальнікі знайшлі цела 62-гадовага гаспадара .

Агонь знішчыў гаспадарчыя пабудовы, дах і перакрыцце ў жылым доме. Прычыну высвятляюць.