Фота astrakhanfm.ru.

Ад  22 мая ў Польшчы пашырылі спіс асоб, якім можна  ўязджаць у краіну. Сярод іх з’явіліся навучэнцы і студэнты, што вучацца ў Польшчы. Акрамя таго, замежнікам, якія прыязджаюць на польскія фермы з краін — суседак Польшчы на Усходзе, дазволілі працаваць адразу пасля прыбыцця.

Міністр сельскай гаспадаркі Ян Арданоўскі заявіў, што замежнікі, якія прыбываюць на ​​фермы, могуць падчас каранціну працаваць ад першага дня знаходжання. Гэта тычыцца краін, якія мяжуюць з Польшчай на Усходзе, піша polskieradio.pl.

Для прыезджых распрацавалі спецыяльныя санітарныя працэдуры. Для сезонных работнікаў прадугледзяць асобныя ўваходы, санвузлы. Іх кантакты з іншымі людзьмі звядуць да мінімуму, а іх саміх падзеляць на меншыя групы, каб у выпадку захворвання іх было прасцей шпіталізаваць.

Тым, хто прыбыў нядаўна, будуць рабіць тэсты на каранавірус за кошт фермераў.

 

• Текст доступен на языке: Русский