У машыне, дзе здарыўся пажар. Фота забяспечанае Валянцінай Сопат.

24 мая каля сямі раніцы на нумар 101 Маладзечанскага ГРАНС паведамілі, што загарэўся аўтамабіль.

Пажар легкавога аўтамабіля «Фольксваген Пасат Б3», 1992 года выпуска здарыўся ў Маладзечне Маладзечне па вуліцы Гогаля. Пра гэта ў службу выратавання паведаміў гаспадар машыны.

Агонь пашкодзіў прыборную панэль, аплавілася праводка. Прычыну высвятляюць.

Ад пачатку года ў раёне адбылося 14 пажараў і загаранняў аўтатэхнікі, з іх трох аўтамабіляў і аднаго аўтобуса – у руху, паведамляюць у ГРАНС Маладзечна.

Асноўнай прычынай – кароткае замыканне электраправодкі і электраабсталявання. Каб такога не здарался, МНС рэкамендуе своечасова праходзіць тэхнічнае абслугоўванне сваіх аўтамабіляў.

Што рабіць, калі вы адчулі пах бензіну, гарэлай гумы ў салоне, пластыка

Неадкладна спыніце машыну і высветліце прычыну. Калі з капота аўтамабіля пайшоў дым, неадкладна выклікайце ратавальнікаў. Важна пачаць тушыць, бо аўтамабіль можа цалкам выгараць на вашых вачах.

Паслядоўнасць дзеянняў пры тушэнні аўтамабіля

  • Прыадчыніць капот, у шчыліну ўставіць раструб вогнетушыцеля і збіць полымя.
  • Толькі потым можна асцярожна адкрываць капот, каб пазбегнуць прытоку паветра і ўзмацнення гарэння. Крышка капота можа быць гарачай, лепш адчыняць ў баваўняных пальчатках.
  • Неабходна любымі спосабамі абясточыць аўтамабіль, задзейнічаўшы выключальнік масы або скінуўшы (перасёкшы) адзін з правадоў, падыходных да акумулятара (лепш «плюс»).

Літровыя вогнетушыцелі, якія аўтаўладальнікі звычайна купляюць для тэхагляду, – дрэнныя памочнікі ў тушэнні пажару. Лепш за ўсё купіць парашковы вогнетушыцель большага аб’ёму і вывучыць інструкцыю па ўжыванні

Калі ж вогнетушыцеля няма,можна выкарыстоўваць пясок, зямлю, покрыва, вопратку. Памятаеце, калі пажар ў аўтамабілі пачаўся з салона – небяспека вельмі сур’ёзная, паколькі агонь хутка распаўсюджваецца па абіўцы, якая складаецца з тканіны, пластыка і сінтэтычных валокнаў.

Калі гарэнне распаўсюдзілася ў тую частку аўтамабіля, дзе знаходзіцца бензабак або газавы балон, адзінае, што вам варта зрабіць – гэта хутка адысці ад машыны на дастатковую адлегласць.

• Текст доступен на языке: Русский