У Будславе. Фота Настассі Уткінай.

Так вырашылі на пасяджэнні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў, што ўпершыню адбылося ў анлайн фармаце ў рэжыме відэаканферэнцыі, паведамляе catholic.by

Каталіцкія біскупы, сярод іншага, абмеркавалі арганізацыю святкавання ў гэтым годзе, у чэрвені, урачыстасці Божага Цела ва ўмовах пандэміі каранавірусу і вырашылі не праводзіць агульнагарадскіх і парафіяльных працэсій па вуліцах нашых гарадоў і вёсак.

Кіраўніцтва касцёла рэкамендуе правесці яго ў фармаце парафіяльнай працэсіі (па магчымасці — на прыкасцёльнай тэрыторыі або ў касцёле), з захаваннем рэкамендаваных Міністэрствам аховы здароўя Беларусі і САЗ санітарных нормаў.

Таксама было прынята рашэнне адносна святкавання Будслаўскага фэсту, што ладзіцца ў першыя выходныя ліпеня.

Пастаноўлена, што літургія пройдзе ў парафіях Беларусі адбудзецца без зменаў 2 ліпеня, а ў самім Будславе ў гэты дзень адбудзецца парафіяльная ўрачыстасць.

Аднак агульнабеларускае святкаванне фэсту разам з усімі звязанымі мерапрыемствамі (пілігрымкамі і г.д.) з запланаванай даты 3—4 ліпеня пераносіцца на пазнейшы час.

• Текст доступен на языке: Русский