Фота Настассі УТКІНАЙ.

31 мая ў Мінскай вобласці заканчваецца забарона і абмежаванні на аматарскую лоўлю рыбы, якія дзейнічалі ў сувязі з нерастам.

У адпаведнасці з правіламі рыбалоўства дазваляецца лоўля рыбы з адначасовым выкарыстаннем прылад рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў не больш за пяць штук на рыбалова. Лавіць можна  нахлыстовымі, паплавочнымі, кіўковымі, доннымі вудамі, спінінгамі, кружкамі, жэрліцамі, стаўкамі, калабашкамі.

Для лоўлі рыбы ў якасці прынады (жыўца) не больш за 30 штук за суткі на аднаго чалавека, дазваляецца выкарыстоўваць падхватнікі дыяметрам не больш за паўметра з памерам вочка менш за 10 міліметраў, пад’ёмныя сеткі памерам не больш 1х1 метр і памерам вочка менш за 10 міліметраў.

Акрамя таго, дазваляецца лоўля рыбы з суднаў у светлы час сутак і лоўля рыбы рукамі.

• Текст доступен на языке: Русский