Ілюстрацыйнае фота школы. Фота Настассі Уткінай.

У Мінскай вобласці падвялі вынікі конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь». Сярод пераможцаў – два педагогі з Маладзечна, паведамляюць ў галоўным упраўленні па адукацыі Мінаблвыканкама.

У намінацыі «Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура» перамог Васіль Уладзіміравіч Маліноўскі – дырэктар, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА «Маладзечанская сярэдняя школа №1 імя Янкі Купалы».

У намінацыі «Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка» лепшай стала Таццяна Віктараўна Кавалькова – настаўнік матэматыкі ДУА «Гімназія №7 Маладзечна».

Пераможцы выступяць на заключным этапе конкурсу.

• Текст доступен на языке: Русский