Фота flickr.com.

У Чарнагорыі  ачунялі ўсе пацыенты, якія былі заражаныя каранавірусам. У краіне не засталося актыўных выпадкаў захворвання. Пра гэта паведаміў у сваім твітары Інстытут грамадскай аховы здароўя Чарнагорыі.

Ведамства падзякавала жыхарам краіны за настойлівасць і падтрымку.

Усяго з моманту з пачатку ўспышкі захварэлі 324 чалавекі. З іх 315 ачунялі, 9 — памерлі.

15 сакавіка Чарнагорыя забараніла ўезд на тэрыторыю краіны ўсім замежным грамадзянам, акрамя тых, хто меў дазвол на жыхарства.Зачынілі ўсе гатэлі і вілы, рэстараны, у крамах былі былі ўведзеныя строгія абмежаванні на адначасовую колькасць наведнікаў.

Адзінкавыя выпадкі інфекцыі фіксуюцца ў Літве, Латвіі, Эстоніі, Славаччыне, Славеніі, Грэцыі, Фінляндыі, Нарвегіі. Гэтыя сувымерныя з Беларуссю краіны таксама блізкія да перамогі над эпідэміяй.

• Текст доступен на языке: Русский