Лазня пасля пажару. Фота забяспечанае Валянцінай Сопат.

23 мая ў вёсцы Вытрапаўшчына Цюрлёўскага сельсавета загарэлася прыватная лазня  на вуліцы Садовай. Пра гэта маладзечанскім выратавальнікам паведаміў каля 18.00 дзяжурны РАУС.

У міліцыю патэлефанавала гаспадыня лазні, якая разгубілася, убачыўшы дым. Жанчына да прыезду ратавальнікаў самастойна спрабавала тушыць пажар, што прывяло да атрымання апёкаў 7% цела. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі даставіла пацярпелую  ў Маладзечанскую ЦРБ. Пасля агляду доктара жанчыну выпісалі дадому для амбулаторнага лячэння.

Жылы дом таксама пацярпеў: абгарэў сайдынг.

Агонь знішчаныў дах па ўсёй плошчы лазні , пашкодзіў сцены і ўнутраныя памяшканні. На жылым доме, што ў пяці метрах ад лазні, пашкоджаны сайдынг. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Са слоў гаспадыні, у гэты дзень яна паліла лазню.

Ад пачатку года ў Маладзечанскім раёне адбылося 12 пажараў у лазнях. Многія знішчаныя цалкам. Там, дзе гаспадары своечасова заўважылі пажар і выклікалі выратавальнікаў, часткова ўдалося захаваць пабудовы, кажуць у Маладзечанскім ГРАНС.

Асноўныя прычыны пажараў у лазнях – гэта парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога абсталявання.

МНС нагадвае, што пячное ацяпленне павінна быць бяспечным і спраўным не толькі ў вашых дамах, але і ў астатніх пабудовах, у тым ліку і лазнях.

Для гэтага печы і коміны неабходна ачысціць ад сажы, пры неабходнасці адрамантаваць і пабяліць, заладзіць расколіны. Падлогу з гаручага матэрыялу перад топачнай адтулінай абароніць негаручым ліставым матэрыялам.

Забараняецца прымяняць для распальвання печаў гаручыя і лёгкаўзгаральныя вадкасці, за выключэннем спецыяльнай вадкасці для распальвання. Важна не дапускаць і перакалу печы. Для гэтага рэкамендуецца паліць печ два-тры разы на дзень і не больш чым па паўтары гадзіны. Не пакідац печ без нагляду, калі яна топіцца. За дзве гадзіны да сну топка печы павінна быць спыненая – гэта прадухіліць рызыку атручвання чадам. У выпадку пажару тэлефануйце 101 і 112.

• Текст доступен на языке: Русский