Так выглядае АЭС на Астравеччыне. Фота Настассі Уткінай.

Сёння, 26 мая, стала вядома, што амаль у 100 спецыялістаў з БелАЭС знайшлі каронавірус. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Расатама Аляксей Ліхачоў у відэазвароце.

Еўрарадыё паведаміла, што выданне атрымала каментарый ад Беларускай АЭС. Інфармацыю пра захворванне 100 спецыялістаў часткова пацвердзілі.

— На пляцоўцы будаўніцтва працуе вельмі шмат розных арганізацый, у тым ліку тыя, якія падпарадкоўваюцца Ліхачову. Натуральна, на кожным прадпрыемстве ў краіне ёсць хворыя. Гэта сенсацыя нейкая? Так, ёсць хворыя. Колькі — я цяпер сказаць не магу, — пракаментавалі ў інфармацыйным цэнтры БелАЭС.