Ілюстрацыйнае фота timesofisrael.com.

З’явілася новая інфармацыя па COVID-19 на 26 мая. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя.

Правялі больш за 472 тысячы тэстаў.

За ўвесь час зафіксавалі 38059 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. За суткі прырост склаў 915 выпадкаў.

З бальніц выпісалі 15086 пацыентаў. За суткі — 633.

Памерлі 208 чалавек, за суткі — 4.