Фота Настассі УТКІНАЙ.

Апошнія званкі ў школах і гімназіях у Гродзенскай вобласці пройдуць у фармаце класных гадзін. Аб гэтым заявіў старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў на нарадзе 26 мая.

Такое рашэнне прынялі ў аблвыканкаме з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ў Беларусі.

У Гродзенскай вобласці завяршаюць навучанне ў 11-х класах амаль 5850 маладых людзей. Дзесяць тысяч сканчаюць 9-ы клас.

Экзамены ва ўстановах сярэдняй адукацыі пройдуць ад 1 да 9 чэрвеня.

Краўцоў даручыў абласному цэнтру гігіены і эпідэміялогіі распрацаваць і давесці да ўстаноў адукацыі рэкамендацыі датычна правядзення выпускных вечароў.

• Текст доступен на языке: Русский