Фота Настассі Уткінай.

Па стане на 26 мая 18 супрацоўнікаў БелАЭС заражаныя каронавірусам, заявілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей прадпрыемства.

— Па стане на 26 мая бягучага года ў 18 работнікаў дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» тэсты на COVID-19 далі станоўчы вынік, — гаворыцца ў паведамленні аддзела інфармацыі.

Таксама адзначылі, што супрацоўнікі з пацверджаным дыягназам COVID-19 знаходзяцца пад кантролем медыцынскіх службаў па месцы пражывання, хвароба праходзіць бессімптомна, у лёгкай форме.

Таксама на самаізаляцыі знаходзяцца 81 чалавек як кантакты першага ўзроўню.

На прадпрыемстве падкрэслілі, што цяпер праца на БелАЭС ажыццяўляюцца ў штатным рэжыме.

Нагадаем, што раніца 26 мая кіраўнік Расатама Аляксей Ліхачоў у відэазвароце паведаміў, што амаль у 100 спецыялістаў з БелАЭС знайшлі COVID-19. Пасля інфармацыйны цэнтр станцыі пацвердзіў Еўрарадыё інфармацыю пра супрацоўнікаў з каронавірусам, але дакладную лічбу не назваў.

Чытайце яшчэ: Каранавірус знайшлі амаль у ста спецыялістаў на Беларускай АЭС

Чытайце яшчэ: Інфармацыйны цэнтр БелАЭС — пра 100 супрацоўнікаў з каронавірусам: «Гэта сенсацыя нейкая? Так, ёсць хворыя»

• Текст доступен на языке: Русский