Фота Настассі УТКІНАЙ.

Спад, які чакае беларускую эканоміку ў 2020 годзе, будзе самым вялікім за апошнія 25 гадоў, паведамляе Свабода са спасылкай на Сусветны банк.

Такі прагноз даў Сусветны банк у онлайн-прэзентацыі 26 мая.

Сусветны банк прагназуе, што валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі знізіцца на 4% у параўнанні з мінулым годам, гадавая інфляцыя складзе 8,4%, а дзяржаўны доўг вырасце да 55,2% ВУП з 43,7% ВУП у 2019 годзе.

— Беларусь адчувае на сабе ціск у сувязі з некалькімі негатыўнымі чыннікамі. Перш за ўсё, гэта шок ад падзення цэнаў на нафту, які адбыўся ў пачатку 2020 году, а таксама шок з прычыны зніжэння паставак сырой нафты, — адзначыла падчас прэзентацыі прагнозу эканамістка СБ Марына Сідарэнка.

Паводле прагнозу, аднаўленне эканомікі будзе паступовым і вельмі ўмераным. У 2021 годзе рост ВУП складзе 1%, ў 2022 годзе — 1,2%.

• Текст доступен на языке: Русский