Так выглядае АЭС на Астравеччыне. Фота Настассі Уткінай.

Каранавірус знайшлі амаль у ста спецыялістаў на пляцоўцы Беларускай АЭС, пра гэта паведаміў кіраўнік Расатама Аляксей Ліхачоў у відэазвароце да супрацоўнікаў галіны.

«На беларускай пляцоўцы, гэты праект у нас у асаблівым прыярытэце, зафіксавана каля 100 інцыдэнтаў, каля ста станоўчых тэстаў. Гэта не не толькі нашы [расійскія] работнікі, але і прадстаўнікі беларускага заказчыка. Усе каранцінныя меры выконваюцца, але я прашу кіраўніцтва Беларускай АЭС, куратараў праекта яшчэ дадаткова ўзмацніць працу. У нас там цяпер самая гарачая пара — на працягу найбліжэйшых тыдняў мы плануем атрымаць ліцэнзію і выйсці на фізпуск, пры гэтым максімальна абараняючы і зберагаючы персанал», — сказаў Ліхачоў.

• Текст доступен на языке: Русский