Фото Настассі УТКІНАЙ.

На 20 мая на Мядзельшчыне зарэгістравана 139 рамеснікаў, паведамляе narachanka.by.

Пра гэта паведаміла галоўны дзяржаўны падатковы інспектар упраўлення па працы з плацель­шчыкамі па Мядзельскім раёне Вераніка Паваляева.

Усяго з пачатку 2020 года афіцыйна аформілі рамесніцтва 33 жыхары горада і раёна.

Рамесная дзейнасць ажыццяўляецца па заяўленчым прынцыпе рэгістрацыі з вы­платай раз у год збору ў памеры адной базавай велічыні.

• Текст доступен на языке: Русский