Фота прэс-службы «Ашмянаў».

«Нёман» і «Ашмяны» заключылі дагавор аб стратэгічным партнёрстве. Аб гэтым паведамляе прэс-служба «Ашмянаў».

— Наша партнёрства з «Нёманам» з’яўляецца новым крокам у развіцці дзвюх каманд і адкрывае новыя магчымасці. Сёння ў абодвух клубах рэалізуецца маштабная сацыяльная праграма па прыцягненню падрастаючага пакалення да актыўнага ладу жыцця і выконвае функцыі аздараўлення дзяцей і моладзі. Юныя спартсмены займаюцца футболам у СДЮШАР, сярод іх каля 150 дзяўчат, — распавёў дырэктар «Ашмянаў» Максім Матукевіч.