На адным з фестываляў. Фота аўтара.

Пра гэта расказала адна з арганізатараў фестывалю, віляйчанка Вольга Шляпо.

Па яе словах, фестывалю не будзе ў апошнія дні чэрвеня, як гэта было некалькі гадоў запар. Арганізатары пакуль сочаць за эпідэміялагічнай абстаноўкай, шукаюць новыя гарадскія ініцыятывы, якія б можна было далучыць.

– На сёлетні фестываль плануем запрасіць творчых бацькоў, каб яны чаму-небудзь навучылі моладзь. Будзем далей развіваць спартыўныя накірункі, асабліва фітнэс, бо гэта запатрабавана і прыгожа, – падзялілася Вольга.

Па яе словах, крэатыўная група па падрыхтоўцы фестывалю ўжо пачала працаваць. Калі ўбачаць, што эпідэміялагічная сітуацыя выправіцца, арганізатары мабілізуюцца. І за месяц-другі падрыхтуюць фестываль. Магчыма, ён адбудзецца сёлетняй восенню.

Дарэчы, у 2018 годзе фестываль восенню ўжо ладзілі. Першую частку тады правялі ў чэрвені, а другую – у верасні. Тады «Рэгіянальная газета» была інфармацыйным партнёрам свята.

• Текст доступен на языке: Русский