Фота tut.by.

Гэтай вясной сітуацыя з COVID-19 змяніла працу прызыўных камісій. Па прыбыцці на месца службы ўсе навабранцы павінны прайсці двухтыднёвую ізаляцыю, паведамляе TUT.BY.

Па дадзеных Нацыянальнага прававога партала, на тэрміновую ваенную службу плануюць прызваць 10 тысяч чалавек. Адпраўка прызыўнікоў пачалася 11 мая і працягнецца да канца месяца.

Як распавялі TUT.BY у прэс-службе Мінабароны, ізаляцыю маладыя людзі будуць праходзіць у тых вайсковых частках, дзе павінны служыць. На працягу гэтыя двух тыдняў у раскладзе навабранцаў няма трэніровак. Пры гэтым яны знаходзяцца пад пільным наглядам медыкаў.

На дадзены момант, сярод хлопчыкаў і дзяўчынак, якія ўжо прайшлі або праходзяць ізаляцыю, выпадкаў COVID-19 не зафіксавалі, распавялі ў ваенным ведамстве.

— Да адпраўкі ў войска яны праходзяць медкамісію, — растлумачылі сітуацыю ў прэс-службе ведамства. — Тых, хто хварэе, служыць не адпраўляюць.