Людзі падчас пікету ў Мінску. Фота Наталлі Федасенка/ТАСС.

Краіны, у якіх паляпшаюцца ўмовы ў сувязі з каронавіруснай інфекцыяй, могуць сутыкнуцца з «неадкладнай другой хваляй», паведамляе The Guardian са спасылкай на Сусветную арганізацыю аховы здароўя.

Гэта адбудзецца, калі краіны занадта хутка змякчаць меры па барацьбе з COVID-19.

Дагэтуль мы знаходзімся ў сярэдзіне першай хвалі ўспышкі каронавіруса, заявіў доктар Майк Райан на брыфінгу СААЗ. Ён таксама адзначыў, што ў некаторых краінах выпадкі COVID-19 змяншаюцца, але ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, Паўднёвай Азіі і Афрыцы ўсё яшчэ павялічваюцца.

Доктар Райан сказаў, што эпідэміі часта праходзяць хвалямі. Гэта азначае, што ўспышкі могуць з’явіцца зноў сёлета ў месцах, дзе спала першая хваля.

Таксама ёсць верагоднасць, што хуткасць заражэння можа павысіцца, калі меры па спыненні першай хвалі будуць знятыя занадта хутка.

— Калі мы гаворым пра другую хвалю ў класічным разуменні, то гэта значыць, што гэта паўтарэнне першай хвалі хваробы, якая прыходзіць праз некалькі месяцаў. Гэта можа стаць рэальным сцэнарыям для многіх краін праз некалькі месяцаў, — сказаў Райан.

Доктар адзначыў, што людзі павінны ўсведамляць факт, што хвароба можа праявіць сябе ў любы момант.

— Мы не можам рабіць здагадкі, што толькі таму, што хвароба ідзе на спад, яна будзе ісці па графікам ўніз. Мы атрымаем некалькі месяцаў, каб падрыхтавацца да другой хвалі. Мы можам атрымаць другі пік гэтай хвалі.

Райан сказаў, што краіны Еўропы і Паўночнай Амерыкі павінны «працягваць прымаць меры грамадскай аховы здароўя і сацыяльнай абароны, меры назірання, меры тэсціравання і ўсеабдымную стратэгію, каб гарантаваць, што мы будзем працягваць сыходную траекторыю, і ў нас не будзе нечаканай «другой хвалі».

• Текст доступен на языке: Русский