Фота agroinvestor.ru.

Свабода падлічыла, што 77% усіх старшыняў райвыканкамаў у Беларусі скончылі сельскагаспадарчыя ВНУ і прыйшлі ў палітыку з сельскай гаспадаркі. Згодна з гэтым падлікам, у нашым рэгіёне з сельскай гаспадаркі прыйшлі шэсць з сямі старшыняў райвыканкамаў.

Іншая адукацыя толькі ў старшыні Ашмянскага райвыканкама Уладзіслава Гершгорына. 

Старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар Шалудзін скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт і Акадэмію пры Прэзідэнце;

Старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь Харужык – Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт і Акадэмію пры Прэзідэнце;

Старшыня Мядзельскага райвыканкама Анатоль Вайнілка – Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт і Акадэмію пры Прэзідэнце;

Старшыня Валожынскага райвыканкама Яўген Круковіч – Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт і Акадэмію пры Прэзідэнце;

Старшыня Вілейскага райвыканкама Алег Бегунец – Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт і Акадэмію пры Прэзідэнце;

Старшыня Маладзечанскага райвыканкама Юры Горлаў – Бранскую дзяржаўную сельгасакадэмію.

• Текст доступен на языке: Русский