У Занарачы невядомы скраў з аўто акустычную сістэму і магнітолу за 3300 рублёў

На Мядзельшчыне невядомы скраў з машыны акустычную сістэму і магнітолу, паведамляе narachanka.by са спасылкай на РАУС і РАСК.

У Занарачы невядомы праз няшчыльна зачыненыя дзверы пранік у салон аўтамашыны «Шэўрале Субурбан». Аўто належала мясцоваму жыхару.

Машына знаходзілася ля абочыны праезнай часткі па вуліцы Кастрычніцкай.

З аўтамабіля знікла акустычная сістэма фірмы Alpine і аўтамагнітола Sony. Страты гаспадара ацанілі ў 3300 рублёў.

• Текст доступен на языке: Русский