У Ашмянах машына збіла 4-гадовага хлопчыка

Здарэнне адбылося 25 мая, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

25 мая каля 20:50 на вуліцы Усходняй у Ашмянах 4-х гадовы хлопчык выйшаў з мамай з крамы, а потым раптоўна выбег на праезную частку дарогі. У гэты момант у напрамку вуліцы Савецкай рухаўся аўтамабіль «Мазда», у правы пярэдні бок якога і стукнуўся дзіця.

Фота ДАІ Гродна.

У выніку ДТЗ хлопчыка з пераломамі шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне Ашмянскай бальніцы.

Па факце ДТЗ прызначаная праверка.