У міліцыю Маладзечна звярнулася 55-гадовая гараджанка, якая паведаміла пра знікненне былога мужа.

Як расказала жанчына, 56-гадовы  Мар’ян Антонавіч Чаплінскі раніцай 20 мая з’ехаў працаўладкоўвацца і знік. Мужчына, па яе словах, планаваў працаваць на ферме. Шэсць дзён ад гараджаніна няма ніякіх вестак, на сувязь з блізкімі не выходзіў. У цяперашні час пра месцазнаходжанне мужчыны нічога невядома, расказалі ў Маладзечанскім РАУС.

Прыкменты: на выгляд 55-57 гадоў, сярэдняй паўнаты, рост 167-170 сантыметраў, шэрыя вочы, цёмна-русыя кароткія валасы. Па словах заяўніцы, у апошні час вусы не насіў. На левым плячы – татуіроўка ў выглядзе надпісу групы крыві «3 адмоўная», а на левым перадплеччы – у выглядзе дзяўчыны.

Быў апрануты ў цёмна-сінюю зімовую куртку, джынсы, кофту ў шэра-фіялетавую палоску, сінюю шапку з надпісам чырвонага колеру, абуты ў чорныя туфлі. Пры сабе меў пашпарт, белую сумку, шэрыя гумовыя боты, ватоўку, шэры заплечнік, падушку і чырвоны плед.

Маладзечанскі РАУС пераканаўча просіць грамадзян, якія ведаюць шнешта пра  месцазнаходжанне зніклага мужчыны, паведаміць у міліцыю па тэлефонах 102, 8 (0176) 58-05-61, 8 (025) 997-91-18 альбо па адрасе: Маладзечна, вуліца Галіцкага, 23.