Фота Настассі УТКІНАЙ.

Міністэрства аховы здароўя апублікавала дадзеныя па каронавіруснай інфекцыі на 27 мая ў Беларусі.

У краіне правялі больш за 485 тысяч тэстаў.

Усяго з пачатку ўспышкі зафіксавалі 38956 выпадкаў COVID-19. За суткі прырост склаў 897 выпадкаў.

Нагадаем, што з 6 мая колькасць зафіксаваных штодзённых выпадкаў была вышэй за 900.

З бальніц выпісалі 15923 чалавекі. За суткі — 831 чалавек.

Памерлі 214 чалавек, а за суткі — 6.

• Текст доступен на языке: Русский