Фота Настассі УТКІНАЙ.

У якім фармаце будуць арганізаваны апошнія званкі і выпускныя вечары, распавяла начальнік аддзела адукацыі Аксана Землякова.

— Міністэрства адукацыі прыняло рашэнне не падаўжаць гэты навучальны год, таму ён завершыцца ўжо ў гэтую суботу, 30 мая. Што тычыцца правядзення традыцыйных святаў — апошняга званка і выпускнога вечара, на якія звычайна збіраюцца ўсім школьным калектывам, куды прыходзяць родныя вучняў і прадстаўнікі ўлады, то гэты год унёс свае карэктывы.

Замест звыклага апошняга званка установам адукацыі прапануецца падвесці вынікі навучальнага года на класных гадзінах.

Выпускныя вечары пройдуць на Астравеччыне 10 чэрвеня.

Экзамены ў 9-х класаў пройдуць 2, 4, 9 чэрвеня. У 11-х класаў — 1, 3, 5 чэрвеня.